НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

05.02.2016

ПРЭС-РЭЛІЗ

Пра стан золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь

Па выніках студзеня 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 149,0 млн. долараў ЗША і, па папярэдніх звестках, на 1 лютага 2016 г. склалі 4 026,8 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 192,0 млн. долараў ЗША і на 1 лютага 2016 г. склаў 4 275,7 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.




Падзяліцца: