API атрымання цэн пакупкі і продажу Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь каштоўных металаў у выглядзе мерных злiткаў

Атрыманне пераліку каштоўных металаў:

Адрас запыту: http://www.nbrb.by/API/Metals/[{Metal_ID}]

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа Metal. Калі ўказаны Metal_ID, то вяртаецца адзін аб'ект Metal.

Клас Metal утрымлівае наступныя ўласцівасці:

  • Id - унутраны код каштоўнага металу
  • Name – назва каштоўнага металу
  • NameEng – назва на англійскай мове
  • NameBel – назва на беларускай мове

Прыклады выкарыстання:

Атрыманне цэн пакупкі і продажу Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь каштоўных металаў у выглядзе мерных злiткаў на дату:

Адрас запыту: http://www.nbrb.by/API/Ingots/Prices/[{Metal_ID}]

Параметры (GET):

  • onDate** – дата, на якую запрошваецца цана

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа Ingot. Калі ўказаны Metal_ID, то вяртаюцца толькі тыя аб'екты класа Ingot, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб цане толькі па адпаведным каштоўным метале.

Клас Ingot утрымлівае наступныя ўласцівасці

  • Date – дата, на якую запрошваюцца цэны
  • MetalId – унутраны код каштоўнага металу
  • NoCertificateDollars – цана пакупкі без сертыфіката якасці (у доларах ЗША)
  • NoCertificateRubles – цана пакупкі без сертыфіката якасці (у беларускіх рублях)
  • CertificateDollars – цана пакупкі з сертыфікатам якасці (у доларах ЗША)
  • CertificateRubles – цана пакупкі з сертыфікатам якасці (у беларускіх рублях)
  • BanksDollars – цана продажу банкам (у доларах ЗША)
  • BanksRubles – цана продажу банкам (у беларускіх рублях)
  • EntitiesDollars – цана продажу юрыдычным і фізічным асобам (за выключэннем банкаў, у доларах ЗША)
  • EntitiesRubles – цана продажу юрыдычным і фізічным асобам (за выключэннем банкаў, у беларускіх рублях)

Прыклады выкарыстання:

Заўвага. Калі ў любы з пералічаных метадаў перадаецца няправільны код металу, то вяртаецца 404 памылка. Калі на перыяд, які запытваецца, цэны не ўстаноўлены, вяртаецца пусты масіў.

Класы для распрацоўкі дадаткаў на C#.

Прыклад выкарыстання API (на javascript)


* Поле можа прымаць пустое значэнне (null).

** Поўны пералік фарматаў дат, якія падтрымліваюцца, можна знайсці па адрасе: https://msdn.microsoft.com/ru-ru/library/az4se3k1(v=vs.110).aspx



 Вашы заўвагі і прапановы па рабоце API просьба накіроўваць на адрас: email@nbrb.by.