НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці


Паштовы адрас:
вул.Леніна, 9, 224005, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00–13:45

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні.

Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на падставе Палажэння аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Галоўнае ўпраўленне падсправаздачна Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь, мае круглую пячатку са сваім найменнем і выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Першачарговая задача Галоўнага ўпраўлення – рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і кантроль за яе выкананнем.



Галоўнае ўпраўленне выконвае наступныя функцыі:

  • удзельнічае ў рэалізацыі Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на чарговы год і ў падрыхтоўцы справаздачы аб іх рэалізацыі;
  • узаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па пытаннях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама па іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Галоўнага ўпраўлення;
  • каардынуе работу структурных падраздзяленняў банкаў па забеспячэнні крэдытавання ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў, а таксама выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, праводзіць аналіз крэдытавання эканомікі вобласці;
  • забяспечвае прадастаўленне крэдытных справаздач карыстальнікам крэдытных гісторый (якія не з'яўляюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі) і суб'ектам крэдытных гісторый;
  • аналізуе стан наяўнага грашовага абарачэння і ўдзельнічае ў рэалізацыі мерапрыемстваў па паляпшэнні арганізацыі наяўнага грашовага абарачэння, скарачэнні эмісіі наяўных грошай у вобласці;
  • праводзіць работу па развіцці сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак;
  • ажыццяўляе маніторынг правядзення падраздзяленнямі банкаў валютна-абменных аперацый;
  • разглядае дакументы, ажыццяўляе выдачу дазволаў на прадаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншых дазволаў у выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе кантроль за правядзеннем валютных аперацый падраздзяленнямі банкаў і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і выкананнем імі валютнага заканадаўства, заканадаўства ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • удзельнічае ў вызначаным заканадаўствам парадку ў комплексных (тэматычных), у тым ліку пазапланавых, праверках банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, уносіць Галоўнаму ўпраўленню банкаўскага нагляду прапановы аб прымяненні мер нагляднага рэагавання да банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па выніках праверак;
  • арганізоўвае вядзенне адміністрацыйнага працэсу ад імя Нацыянальнага банка;
  • патрабуе ў адпаведнасці з заканадаўствам ад падраздзяленняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінасавых арганізацый інфармацыю, неабходную для выканання наглядных функцый;
  • ажыццяўляе маніторынг арганізацый вобласці, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, забяспечвае функцыянаванне і развіццё рэгіянальнай сістэмы "Маніторынг прадпрыемстваў", падрыхтоўвае аналітычныя матэрыялы;
  • ажыццяўляе касавыя аперацыі, праводзіць вызначэнне сапраўднасці і плацежнасці банкнотаў у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам;
  • арганізуе і ажыццяўляе аперацыі па падмацаванні і вывазе грашовай наяўнасці з падраздзяленняў банкаў;
  • ажыццяўляе продаж памятных банкнотаў, памятных манет Нацыянальнага банка, мерных зліткаў з каштоўных металаў, каштоўных камянёў у выглядзе атэставаных брыльянтаў, футаралаў да памятных манет, мерных зліткаў;
  • купляе мерныя зліткі з каштоўных металаў, прымае мерныя зліткі з каштоўных металаў на інкаса;
  • разглядае запыты, звароты і скаргі грамадзян, банкаў, прадпрыемстваў і арганізацый;
  • праводзіць работу па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на тэрыторыі вобласці;
  • выконвае іншыя функцыі, якія ажыццяўляюцца ў парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.