НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


Паштовы адрас:
223054, вёска Раўбiчы, Астрашыцка-Гарадоцкі сельскі савет,
Мінскі раён, Мінская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 17 500-23-04
E-mail: ucorg@nbrb.by
Вэб-сайт: http://ucnbrb.by

Вучэбны цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – цэнтр) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей - Нацыянальны банк), знаходзіцца на адасобленым балансе, мае ўмоўны нумар для міжбанкаўскіх разлікаў, пячатку і штампы з указаннем сваёй назвы і месцазнаходжання.

Дзейнасць цэнтра вызначаецца Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама Палажэннем аб Вучэбным цэнтры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.



Галоўныя задачы цэнтра:

  • арганізацыя ўнутрыкарпаратыўнага навучання ва ўзаемадзеянні з цэнтральным апаратам, структурнымі падраздзяленнямі і арганізацыямі Нацыянальнага банка, органамі дзяржаўнага кіравання, банкамi, адукацыйнымі, кансалтынгавымі цэнтрамі і крэдытна-фінансавымі арганізацыямі;
  • арганізацыя ўнутрыкарпаратыўнай сацыякультурнай дзейнасці. Атрыманне прыбытку не з'яўляецца асноўнай мэтай цэнтра.

У адпаведнасці з галоўнымі задачамі асноўнымі функцыямі цэнтра з'яўляюцца:

  • распрацоўка, набыццё і рэалізацыя падчас навучання вучэбных праграм і адукацыйных тэхналогій, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням, лепшым айчынным і сучасным узорам, накіраваных на павышэнне кваліфікацыі банкаўскага персаналу;
  • стварэнне сістэмы і ўмоў запрашэння ў якасці выкладчыкаў працаўнікоў Нацыянальнага банка, а таксама іншых высокакваліфікаваных спецыялiстаў на дагаворнай аснове;
  • падрыхтоўка і выданне навучальна-метадычных і інфармацыйна-даведачных матэрыялаў па тэматыцы навучання;
  • гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на забеспячэнне дзейнасці цэнтра, арганізацыю аздараўлення і адпачынку слухачоў цэнтра і працаўнікоў Нацыянальнага банка, іншых грамадзян;
  • размяшчэнне слухачоў цэнтра, працаўнікоў Нацыянальнага банка і іншых грамадзян у камфартабельных, зручных для пражывання нумарах;
  • забеспячэнне слухачоў цэнтра, працаўнікоў Нацыянальнага банка і іншых грамадзян харчаваннем;
  • аказанне комплексу паслуг для актыўных заняткаў фізкультурай і спортам, фізічнага самаўдасканалення;
  • арганізацыя культурнага адпачынку, музычных, танцавальных, забаўляльных праграм, экскурсій як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі, правядзенне відовішчных мерапрыемстваў;
  • размяшчэнне ў цэнтры працаўнікоў Нацыянальнага банка, камандзіраваных у цэнтральны апарат Нацыянальнага банка і цэнтр;
  • ажыццяўленне дзейнасці ў адпаведнасці з парадкам, вызначаным Нацыянальным банкам, і ў межах сродкаў, прадугледжаных каштарысам бягучых выдаткаў і выдаткаў на капітальныя ўкладанні цэнтра;
  • вызначэнне платы за паслугі, аказваемыя цэнтрам, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка;
  • арганізацыя і правядзенне работ па будаўніцтве, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, капітальным і бягучым рамонце будынкаў і збудаванняў;
  • забеспячэнне выканання працаўнікамі цэнтра правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі;
  • ажыццяўленне рознiчнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці;
  • ажыццяўленне гарадскіх, прыгарадных, міжгародных і міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, звязаных з асноўнай дзейнасцю;
  • аказанне паслуг сувязі;
  • аказанне комплексу паслуг для актыўнага адпачынку, пракат спартыўнага інвентару;
  • ажыццяўленне дзейнасці па ахове маёмасці цэнтра.

Цэнтр можа ажыццяўляць вiды дзейнасці, на якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь патрабуецца атрыманне спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), толькі пасля іх атрымання ва ўсталяваным парадку.