НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці


Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 9, 246050, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30–17:30
Пятніца 8:30–16:15
Абед 13:00–13:45
E-mail: gomel@nbrb.by

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельской вобласці (далей -- Галоўнае ўпраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні.

Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на падставе Палажэння аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельской вобласці.

Першачарговая задача Галоўнага ўпраўлення – рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гомельскай вобласці і кантроль за яе выкананнем.



Асноўнымі функцыямі Галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:

  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па пытаннях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама па іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Галоўнага ўпраўлення;
  • арганізацыя работы з адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі банкаў, размешчанымі на тэрыторыі вобласці (далей – падраздзяленні банкаў), па забеспячэнні крэдытавання юрыдычных і фізічных асоб у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў, а таксама выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у вызначаным заканадаўствам парадку ў комплексных (тэматычных), у тым ліку пазапланавых, праверках банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з’яўляюцца банкамі ці нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскага холдынга, іх адасобленых і структурных падраздзяленняў;
  • продаж памятных банкнотаў, памятных манет Нацыянальнага банка, мерных зліткаў з каштоўных металаў, каштоўных камянёў у выглядзе атэставаных брыльянтаў, футаралаў да памятных манет, мерных зліткаў;
  • пакупка мерных зліткаў з каштоўных металаў, прыём мерных зліткаў з каштоўных металаў на інкаса;
  • разгляд дакументаў, што падаюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі вобласці, для дазволу на правядзенне валютных аперацый у прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выпадках, выдача такіх дазволаў;
  • разгляд дакументаў, што падаюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі вобласці, для атрымання дазволу на працяг тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі, выдача такіх дазволаў у выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, маніторынг выдадзеных дазволаў;
  • ажыццяўленне маніторынгу арганізацый вобласці, заснаванага на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, забеспячэнне функцыянавання і развіцця рэгіянальнай сістэмы “Маніторынг прадпрыемстваў”, падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў;
  • арганізацыя работы па развіцці сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, і пашырэнне сферы прымянення такіх разлікаў;
  • разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, падрыхтоўка адказаў на іх, вядзенне перапіскі з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі;
  • прадастаўленне крэдытных справаздач карыстальнікам крэдытных гісторый, якія не з’яўляюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, і суб’ектам крэдытных гісторый;
  • удзел у фарміраванні адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ”Разлік“ у рамках арганізацыі работы адпаведнага рэгіянальнага вузла адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы;
  • ажыццяўленне іншых функцый у парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Праўленнем Нацыянальнага банка.