НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці


Паштовы адрас:
вул. Карбышава, 17, 230023, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30–17:30
Пятніца 8.30–16.15
E-mail: grodno@nbrb.by

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні.

Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на падставе Палажэння аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Першачарговая задача Галоўнага ўпраўлення – рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і кантроль за яе выкананнем.



Асноўнымі функцыямі Галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:

  • удзел у рэалізацыі Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па пытаннях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама па іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Галоўнага ўпраўлення;
  • арганізацыя работы з адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі банкаў, размешчанымі на тэрыторыі вобласці, па забеспячэнні крэдытавання юрыдычных і фізічных асоб у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў, а таксама выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь;
  • узаемадзеянне з абласным выканаўчым камітэтам па пытаннях рэгулявання наяўнага грашовага абарачэння праз падачу яму інфармацыі пра стан наяўнага грашовага абарачэння ў цэлым па вобласці, а таксама па пытаннях прапаноўваемых мер па мінімізацыі росту эмісіі наяўных грошай і забеспячэнні стабільнага стану наяўнага грашовага абарачэння;
  • арганізацыя захоўвання і забеспячэнне зберажэння грашовай наяўнасці і іншых каштоўнасцей, што знаходзяцца ў Галоўным упраўленні;
  • арганізацыя работы па развіцці сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, і пашырэнне сферы прымянення такіх разлікаў;
  • ажыццяўленне кантролю за правядзеннем валютных аперацый падраздзяленнямі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і выкананнем імі валютнага заканадаўства;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем падраздзяленнямі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый заканадаўства ў галіне прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • удзел у вызначаным заканадаўствам парадку ў комплексных (тэматычных), у тым ліку пазапланавых, праверках банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з’яўляюцца банкамі ці нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскага холдынга, іх адасобленых і структурных падраздзяленняў;
  • фарміраванне і аналіз банкаўскай статыстыкі, якая характарызуе стан эканомікі па абласцях і ўключае макраэканамічныя паказчыкі вобласці, банкаўскай сістэмы і асобных арганізацый;
  • выпрацоўка прапаноў па нармалізацыі грашова-крэдытных адносін, наяўнага грашовага абарачэння ў вобласці, арганізацыі безнаяўных разлікаў, змяненні механізму грашова-крэдытнай палітыкі;
  • удзел у межах кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
  • арганізацыя работы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на тэрыторыі вобласці;
  • разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, падрыхтоўка адказаў на іх, вядзенне перапіскі з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі;
  • ажыццяўленне іншых функцый у парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Праўленнем Нацыянальнага банка.