Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

Паштовы адрас:
вул. Ленінская, 50, 212030, г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацверг 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00 – 13:45
Тэлефон: +375 222 29-93-47

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, мае сваю арганізацыйную структуру і дзейнічае ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых Палажэннем аб Галоўным упраўленні.

Галоўнае ўпраўленне ў сваёй дзейнасці кіруецца Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка, іншымі актамі заканадаўства, Палажэннем аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, Калектыўным дагаворам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі Галоўнага ўпраўлення з'яўляюцца:

  • удзельнічае ў праверках (праводзіць праверкі) банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскага холдынга, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы сумесна з Галоўным упраўленнем інспекцыі Нацыянальнага банка выніковых дакументаў (даведак, актаў, заключэнняў, рэкамендацый і іншых) па выніках праведзеных праверак банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскіх холдынгаў, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
  • выносіць у дачыненні да лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый прадпісанні аб устараненні парушэнняў, выяўленых у ходзе праверак, кантралюе іх выкананне;
  • ажыццяўляе маніторынг дзейнасці фінансавых пасрэднікаў і інфармацыі аб паслугах, якія аказваюцца імі на тэрыторыі вобласці;
  • аналізуе стан крэдытавання эканомікі вобласці па банках і сектарах эканомікі;
  • ажыццяўляе комплексную ацэнку фінансавага стану арганізацый вобласці, у тым ліку вывучэнне дынамікі паказчыкаў дзейнасці арганізацый, ацэнку эфектыўнасці кіравання пры змяненні макраэканамічных умоў;
  • выяўляе прычыны, якія абумоўліваюць негатыўныя тэндэнцыі ў фінансавым стане арганізацый вобласці, вызначае перспектывы захавання фінансавай стабільнасці;
  • ажыццяўляе маніторынг дзейнасці арганізацый вобласці, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, рыхтуе аналітычныя матэрыялы ў рамках функцыянавання рэспубліканскай сістэмы "Маніторынг прадпрыемстваў";
  • удзельнічае ў рэалізацыі функцый Нацыянальнага банка пры ажыццяўленні валютных аперацый;
  • выдае дазволы Нацыянальнага банка на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый;
  • праводзіць аналіз стану знешняй дэбіторскай запазычанасці арганізацый вобласці з улікам выдадзеных дазволаў;
  • удзельнічае ў межах кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
  • рэалізуе мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва;
  • разглядае звароты юрыдычных і фізічных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку звароты спажыўцоў паслуг, што аказваюць банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацы і адкрытае акцыянернае таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, лізінгавыя і мікрафінансавыя арганізацыі ў сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення, і прымае меры па абароне гэтых правоў у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам;
  • арганізуе і вядзе адміністрацыйныя працэсы ад імя Нацыянальнага банка;
  • прадастаўляе крэдытныя справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка па запытах (заявах) суб'ектаў і карыстальнікаў крэдытных гісторый у межах прадастаўленых паўнамоцтваў;
  • ажыццяўляе функцыі, неабходныя для забеспячэння дзейнасці Галоўнага ўпраўлення, у тым ліку рэалізуе мерапрыемствы па ахове працы, забеспячэнні пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму, абароне ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне ў адпаведнасці з заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі і распарадчымі дакументамі Нацыянальнага банка;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі, якія ў адпаведнасці з лакальнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка замацаваны за Галоўным упраўленнем.