НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Разліковы цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


Паштовы адрас:
вул. Кальварыйская, 7, 220048, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 17 259 14 11 (приемная)

Разліковы цэнтр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – Разліковы цэнтр) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны банк), мае круглую пячатку са сваім найменнем і выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і штампы, неабходныя для выканання ўскладзеных на яго функцый.

Дзейнасць Разліковага цэнтра вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка, Палажэннем аб Разліковым цэнтры, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка.

Асноўнымі задачамі Разліковага цэнтра з'яўляюцца:

  • эксплуатацыя аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў (далей – АС МБР) як ключавога кампанента плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь на базе прынцыпаў бесперабойнасці і мінімізацыі аперацыйнай рызыкі;
  • распрацоўка, укараненне і суправаджэнне сістэм і праграмна-тэхнічных комплексаў АС МБР у рамках рэалізацыі палітыкі Нацыянальнага банка ў галіне плацежнай сістэмы, банкаўскіх паслуг і інфармацыйных тэхналогій;
  • эксплуатацыя, абслугоўванне і развіццё праграмна-тэхнічных комплексаў Разліковага цэнтра і на іх аснове аказанне паслуг па аўтаматызаванай апрацоўцы інфармацыі для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый (далей – банкі), органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • падтрыманне статусу акрэдытацыі Нацыянальнага банка ў якасці органа па сертыфікацыі праграмна-тэхнічных сродкаў у галіне банкаўскіх паслуг і тэхналогій;
  • падтрыманне статусу акрэдытацыі Нацыянальнага банка для правядзення сертыфікацыйных выпрабаванняў праграмных сродкаў у галіне банкаўскіх паслуг і тэхналогій;
  • павышэнне эфектыўнасці тэхналагічных працэсаў, якія рэалізуюцца праграмна-тэхнічнымі комплексамі Разліковага цэнтра;
  • забеспячэнне функцыянавання рэспубліканскай і рэгіянальнай (па г.Мінску) сістэм цэнтралізаванага абмену міжбанкаўскай карэспандэнцыяй;
  • ажыццяўленне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі ў галіне банкаўскай дзейнасці.