НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Асноўныя паслугі Разліковага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

  • Забеспячэнне перадачы міжбанкаўскай інфармацыі праз абаненцкі пункт калектыўнага доступу да сеткі SWIFT.

    У працэсе ажыццяўлення міжнародных разлікаў і здзяйснення фінансавых аперацый банкі і фінансавыя арганізацыі карыстаюцца паслугамі Таварыства Сусветнай Інтэрбанкаўскай Фінансавай Тэлекамунікацыі – SWIFT (Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunication), якое забяспечвае аператыўную, бяспечную і надзейную перадачу фінансавых паведамленняў па ўсім свеце.

    Сёння практычна ўсе беларускія банкі ў сваёй рабоце актыўна выкарыстоўваюць сетку SWIFT.

  • Інфармацыйнае абслугоўванне на аснове праграмна-тэхнічных комплексаў інфармацыйна-даведачнай сістэмы "Банк".

    Інфармацыйна-даведачная сістэма "Банк" (далей – ІДС "Банк") распрацавана, суправаджаецца і эксплуатуецца з 1994 года.

    Асноўная задача ІДС "Банк" – арганізацыя цэнтралізаванага інфармацыйнага абслугоўвання банкаў, дзяржаўных органаў кантролю і кіравання, арганізацый на аснове фінансавай, статыстычнай, прававой, даведачнай інфармацыі, якая пастаўляецца Нацыянальным банкам, банкамі Рэспублікі Беларусь, міністэрствамі і арганізацыямі.

  • Вядзенне электроннага банка даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі (АС БДБ).

    АС БДБ створана па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на базе электроннага банка даных аб зробленых і рэалізаваных бланках першасных уліковых дакументаў і кантрольных знаках і функцыянуе з 2002 года.

    Электронны банк даных змяшчае звесткі аб зробленых, апрыходаваных, адгружаных, рэалізаваных, вернутых, нявыкарыстаных, несапраўдных, пагашаных бланках дакументаў і дакументах з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі. Палажэнне аб парадку вядзення электроннага банка даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі і Пералік бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі, інфармацыя аб якіх падлягае ўключэнню ў электронны банк даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 912 ад 06.07.2011.

    Інфармацыя аб пакупніку, даце рэалізацыі, несапраўднасці канкрэтнага бланка дакумента, кантрольнага (ідэнтыфікацыйнага) знака, друкаванай прадукцыі і адрасе месца знаходжання кнігі заўваг і прапаноў носіць адкрыты характар і можа быць прадастаўлена карыстальнікам з дапамогай глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт. Атрымаць адкрытую інфармацыю можна тут.

  • Сертыфікацыя праграмна-тэхнічных сродкаў у галіне банкаўскіх паслуг і тэхналогій:
    • пацвярджэнне адпаведнасці праграмна-тэхнічных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў галіне банкаўскіх паслуг і тэхналогій;
    • правядзенне сертыфікацыйных выпрабаванняў праграмных сродкаў у галіне банкаўскіх паслуг і тэхналогій;
    • забеспячэнне суб'ектаў тэхнічнага нармавання і стандартызацыі адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка.
  • Забеспячэнне абмену карэспандэнцыяй паміж банкамі Рэспублікі Беларусь і іншымі арганізацыямі

    Для забеспячэння эфектыўнага, хуткага, надзейнага і бяспечнага функцыянавання сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў арганізавана сістэма абмену карэспандэнцыяй у форме электронных дакументаў і ў папяровым выглядзе.

Тарыфы на паслугі Разліковага цэнтра



агульныя звесткі аб падраздзяленні
адміністрацыйныя працэдуры