НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці


Паштовы адрас:
вул. Леніна, 17, 210015, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00–13:45
Тэлефон: +375 212 29-74-08

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.



Галоўнае ўпраўленне выконвае наступныя функцыі:

  • удзел у рэалізацыі Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на чарговы год і падрыхтоўцы справаздачы аб іх рэалізацыі за папярэдні год;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі па пытаннях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама па іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Галоўнага ўпраўлення;
  • аналіз крэдытавання эканомікі вобласці па банках і сектарах эканомікі;
  • арганізацыя работы з адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі банкаў, размешчанымі на тэрыторыі вобласці (далей – падраздзяленні банкаў), па забеспячэнні крэдытавання юрыдычных і фізічных асоб у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў, а таксама выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь;
  • прадастаўленне крэдытных справаздач карыстальнікам крэдытных гісторый, якія не з'яўляюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, і суб'ектам крэдытных гісторый;
  • прагназаванне наяўнага грашовага абарачэння і аналіз стану наяўнага грашовага абарачэння, распрацоўка і рэалізацыя сумесна з падраздзяленнямі банкаў практычных мер па паляпшэнні арганізацыі наяўнага грашовага абарачэння ў вобласці;
  • узаемадзеянне з абласным выканаўчым камітэтам па пытаннях рэгулявання наяўнага грашовага абарачэння, забеспячэнні стабільнага яго стану;
  • арганізацыя работы па развіцці сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, і пашырэнне сферы прымянення такіх разлікаў;
  • удзел у вызначаным заканадаўствам парадку ў праверках банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскага холдынга, іх адасобленых і структурных падраздзяленняў;
  • атрыманне ад падраздзяленняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый інфармацыі, неабходнай для выканання наглядных функцый;
  • ажыццяўленне касавых аперацый, вызначэнне сапраўднасці і плацежнасці банкнотаў у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам;
  • арганізацыя і ажыццяўленне аперацый па падмацоўванні банкаў і іх структурных падраздзяленняў грашовай наяўнасцю і яе вываз;
  • ажыццяўленне аперацый па продажы памятных банкнотаў, памятных манет Нацыянальнага банка, каштоўных камянёў у выглядзе атэставаных брыльянтаў, мерных зліткаў з каштоўных металаў, футаралаў да памятных манет, мерных зліткаў;
  • пакупка мерных зліткаў з каштоўных металаў, прыём мерных зліткаў з каштоўных металаў на інкаса;
  • ажыццяўленне аперацый па абмене наяўнай замежнай валюты аднаго віду на безнаяўную замежную валюту гэтага ж віду ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне маніторынгу правядзення падраздзяленнямі банкаў валютна-абменных аперацый;
  • разгляд дакументаў, якія падаюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі вобласці, для атрымання дазволаў на прадаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі, выдача такіх дазволаў у выпадках, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, маніторынг выдадзеных дазволаў;
  • ажыццяўленне кантролю за правядзеннем валютных аперацый падраздзяленнямі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і выкананнем імі валютнага заканадаўства;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем падраздзяленнямі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый заканадаўства ў галіне прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • ажыццяўленне маніторынгу арганізацый вобласці, заснаванага на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, забяспячэнне функцыянавання і развіцця рэгіянальнай сістэмы "Маніторынг прадпрыемстваў", падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў;
  • арганізацыя работы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на тэрыторыі вобласці;
  • разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, падрыхтоўка адказаў на іх, вядзенне перапіскі з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі;
  • іншыя функцыі, якія ажыццяўляюцца ў парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Праўленнем Нацыянальнага банка.