Элементы аховы банкнота:| Вадзяны знак | Вадзяны знак | Выява фрагменту ляпніны столі музея імя П.В.Масленікава і светлы элемент – літары "НБРБ". | 2653
|
| 1. | Вадзяны знак
|
| Ахоўная нітка | Ахоўная нітка | Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу з тэкстам "НБРБ", які валодае аптычным кінетычным эфектам. Блокі літар "НБ" і "РБ", якія паўтараюцца, змяшчаюцца адносна адзін аднаго пры нахіле банкнота. На пярэднім баку банкнота ахоўная нітка бачная ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, што ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае скразной цёмнай паласой. | 2654
|
| 2. | Ахоўная нітка
|
| Сумяшчальная выява | Сумяшчальная выява | Пры разгляданні банкнота на прасвет непафарбаваны элемент пярэдняга боку запаўняецца колерам фрагментаў адваротнага боку, утвараючы закончаны (адзіны) малюнак. | 2656
|
| 3. | Сумяшчальная выява
|
| Металаграфскае друкаванне | Металаграфскае друкаванне | Выява будынка Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу і іншыя тэкставыя рэквізіты пярэдняга боку банкнота маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак. | 2657
|
| 4. | Металаграфскае друкаванне
|
| Антыкапіравальная сетка | Антыкапіравальная сетка | Утворана тонкімі лініямі ў выглядзе геаметрычных фігур. | 2658
|
| 5. | Антыкапіравальная сетка
|
| Мікратэкст | Мікратэкст | Бесперапынна паўтараецца тэкст "НБРБ", "МАСТАЦКІ МУЗЕЙ" і лічба "200000". | 2664
|
| 6. | Мікратэкст
|
| Паметка для людзей з паслабленым зрокам | Паметка для людзей з паслабленым зрокам | Спецыяльныя знакі для абазначэння наміналаў білетаў, выкананыя рэльефным друкаваннем. | 2660
|
| 7. | Паметка для людзей з паслабленым зрокам
|
| Бясфарбавае цісненне | Бясфарбавае цісненне | Бясколерная рэльефная выява, якая нанесена на незапячатаны ўчастак банкнота і якую можна назіраць у косападаючым святле. | 2661
|
| 8. | Бясфарбавае цісненне
|
| Люмінесцэнцыя ва УФ-промнях | Люмінесцэнцыя ва УФ-промнях | Пярэдні бок: Люмінесцыруюць ахоўныя валокны блакітным, жоўта-зялёным і чырвоным колерамі. Адваротны бок: Люмінесцыруюць прамавугольнік з лічбай "200000" – зялёным колерам, вертыкальны серыйны нумар – жоўта-зялёным колерам, ахоўныя валокны. | 2663
|
| 9. | Люмінесцэнцыя ва УФ-промнях
|
| Схаваны шматколерны вобраз | Схаваны шматколерны вобраз | На аднаколерным полі пры нахіле банкнота з’яўляюцца літары "НБРБ" – кожная літара мае свой колер. Пры павароце банкнота на 180 градусаў колер кожнай літары мяняецца. | 2665
|
| 10. | Схаваны шматколерны вобраз
|
Відэа па элементах аховы
|