НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятны банкнот, прысвечаны 20-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь


Спіс усіх банкнотаў:
  • 20 000 рублёў
Уведзены ў абарачэнне 1 снежня 2010 г.
Намінал:  20 000 рублёў
Тыраж: 3 000 экзэмпляраў


20 000 рублёў, пярэдні бок | Памятны банкнот, прысвечаны 20-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Пярэдні бок:  Гомель. Палац Румянцавых і Паскевічаў

20 000 рублёў, адваротны бок | Памятны банкнот, прысвечаны 20-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Адваротны бок:  Гомель. Палац на карціне А.Ідзкоўскага
Выпушчаны да 20-годдзя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Выраблены на аснове двццацітысячнай купюры, што знаходзіцца ў абарачэнні, шляхам прыпрасоўкі на вялікае купоннае поле банкнота галаграмы з надпісам у чатыры радкі: НБ 20 год 1991 – 2011.

Памятны банкнот змешчаны ў спецыяльную ўпакоўку-буклет, на пярэднім баку якой надпісы: НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, НБРБ і элементы архітэктурнага афармлення будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, праз якія праглядваецца выява дваццацітысячнай купюры.

На ўнутраным баку ўпакоўкі, фон якога запоўнены тымі ж элементамі архітэктурнага афармлення будынка, прымацаваны празрысты клемташ з памятным банкнотам унутры.

Упакоўка-буклет разам з памятным банкнотам укладваюцца ў аформлены ў падобным з буклетам стылі падарункавы канверт.

Выпушчаны ў абарачэнне памятны банкнот "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год" наміналам 20000 рублёў з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковы да прыёму па намінальнай вартасці ва ўсе віды плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.