НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятны банкнот, прысвечаны 10-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


Спіс усіх банкнотаў: Выпушчаны да 10-годдзя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Банкнот вартасцю 20 рублёў узору 2000 года з выявай будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь пагашаны спецыяльным штампам з прыпрасаванай фольгі ў выглядзе лагатыпа "НБРБ" з віньеткай і лічбамі "1991—2001". Штамп размешчаны на правым купонным полі пярэдняга боку банкнота. Банкнот змешчаны ў спецыяльна падрыхтаваную ўпакоўку-буклет, на пярэднім баку якой адлюстраваны будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, надпісы: "10 год" і "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь", на адваротным баку – на фоне гравюры старога Мінска – апісанне некаторых асноўных ахоўных прыкмет банкнота.

З’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.

Уведзены ў абарачэнне 1 студзеня 2001 г.
Тыраж: 5 500 экзэмпляраў
няма ў наяўнасці
Памятны банкнот, прысвечаны 10-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь