Банкноты спецыяльнага выпуску Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прысвечаны трэцяму тысячагоддзю.
Памятныя банкноты вартасцю 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 і 10000 рублёў дзейнага банкнотнага рада пагашаны спецыяльным надпісам-штампам "MILLENNIUM", размешчаным на купонным полі адваротнага боку. Яны аб’яднаныя ў камплект з аднолькавымі серыйнымі нумарамі "аа 0000001 – аа 0002500" і спакаваныя ў спецыяльны канверт.
З’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.