НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятны банкнот, прысвечаны ўключэнню замкавага комплексу "Мір"


Спіс усіх банкнотаў: Выпуск банкнота прысвечаны ўключэнню замкавага комплексу "Мір" у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тыраж выпуску – 1000 экз. Серыйныя нумары банкнотаў – "аа 0000001 – аа 0001000".

Памятны банкнот змешчаны ў спецыяльную ўпакоўку-буклет, на пярэднім баку якой размешчаныя: выява Мірскага замка; лагатыпы ЮНЕСКА і Спіса сусветнай спадчыны; надпісы: "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь", "50000 рублёў", "Замкавы комплекс "Мір", "Спіс сусветнай спадчыны". На ўнутраным баку ўпакоўкі – калаж, складзены з чарцяжоў рэканструкцыі Мірскага замка (аўтар – Д. Бубноўскі), а таксама дыпломаў, адзін з якіх пацвярджае якасць рэстаўрацыйных работ у замку, другі – засведчвае ўключэнне замкавага комплексу "Мір" у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

З’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь.

Уведзены ў абарачэнне 22 мая 2003 г.
Тыраж: 1 000 экзэмпляраў
няма ў наяўнасці
Памятны банкнот, прысвечаны ўключэнню замкавага комплексу "Мір"