НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Адпускныя цэны на памятныя банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Памятныя банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь рэалізуюцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адпраўка па пошце ў межах і за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не выконваецца.

Адпускныя цэны, размешчаныя на гэтай старонцы, носяць даведачна-інфармацыйны характар.

Атрымаць інфармацыю аб наяўнасці памятных манет і памятных банкнотаў у касах Нацыянальнага банка можна па спасылцы..

Продаж Нацыянальным банкам камплектаў памятных банкнотаў банкам і юрыдычным асобам ажыццяўляецца па адпускных цэнах у безнаяўным парадку на ўмовах папярэдняй аплаты на падставе заяўкі, накіраванай банкам або юрыдычнай асобай і якая змяшчае наступную інфармацыю:

  • назвы камплектаў памятных банкнотаў;
  • колькасць;
  • намінал;
  • плацежныя рэквізіты пакупніка;
  • спосаб дастаўкі (атрымання) камплектаў памятных банкнотаў.
    • Заяўка на куплю камплектаў памятных банкнотаў накіроўваецца банкам або юрыдычнай асобай у Нацыянальны банк на папяровым носьбіце альбо пры дапамозе факсімільнай сувязі з наступнай дасылкай арыгінала заяўкі па пошце.

      Найменне банкнота (камплекта банкнотаў)НаміналАдпускная цана
      Мая краіна – Беларусь5, 10, 20, 50, 100, 200, 500895 руб. 00 кап.