НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Тэрміны і ўмовы абмену банкнотаў, выпушчаных у абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь

Разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50, 100, 200 і 500 рублёў на аснове пастановы Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2000 № 25.1г (рэг. нумар у НРПА 8/4251 ад 10 кастрычніка 2000 г.) з 1 студзеня 2001 г. ануляваныя.

У адпаведнасці з пастановай Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20.10.1999 № 30.1 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 87) на 1 студзеня 2000 г. была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля з заменай старых грашовых знакаў:

  • вартасцю 1000 рублёў 1993 і 1998 гадоў выпуску, 5000 рублёў 1994 і 1998 гадоў выпуску;
  • 20 000 рублёў 1994 года выпуску;
  • 50 000 рублёў 1995 года выпуску;
  • 100 000 рублёў 1996 года выпуску;
  • 500 000 рублёў 1998 года выпуску;
  • 1 000 000 рублёў 1999 года выпуску;
  • 5 000 000 рублёў 1999 года выпуску;

на новыя (узору 2000 года) у суадносінах 1000 рублёў грашыма старога ўзору на 1 рубель новых грашовых знакаў. Усе банкі Рэспублікі Беларусь рабілі абмен на новыя грашовыя знакі на працягу 2 гадоў, да 31 снежня 2002 г. Установы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь падобны абмен ажыццяўлялі на працягу 3 гадоў, да 31 снежня 2003 г.

З 1 красавіка 2003 г. выведзены з абарачэння білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель 2000 года выпуску. Падстава: пастанова Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20. 12.2002 № 240 (рэг. нумар у НРПА 8/8895 ад 24 снежня 2002 г.). Да 31 снежня 2003 г. абмен ажыццяўлялі ўсе банкі Рэспублікі Беларусь. З 1 студзеня 2004 г. – ануляваныя.

Згодна з пастановай Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2004 № 118 (рэг. нумар у НРПА 8/11336 ад 5 жніўня 2004 г.) з 1 снежня 2004 г. выведзены з абарачэння білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 5 рублёў 2000 года выпуску. Да 30 чэрвеня 2005 г. абмен ажыццяўлялі ўсе банкі Рэспублікі Беларусь. З 1 ліпеня 2005 г. – ануляваныя.

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2012 г. № 266 (рэг. нумар у НРПА 8/25998 ад 13 чэрвеня 2012 г.) з 1 сакавіка 2013 г. выведзены з абарачэння банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 10 і 20 рублёў узору 2000 года. Па 30 верасня 2013 г. уключна абмен ажыццяўлялі ўсе банкі краіны. Па 31 сакавіка 2014 г. абмен ажыццяўлялі структурныя падраздзяленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. З 1 красавіка 2014 г. – ануляваныя.

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2014 г. № 560 (рэг. нумар у НРПА 8/29128 ад 19 верасня 2014 г.) з 1 ліпеня 2015 г. спынены прыём банкнотаў наміналам 50 рублёў узору 2000 года па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў.

Абмен банкнотаў наміналам 50 рублёў можна зрабіць без абмежаванняў і без спагнання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 100 рублям:

  • у перыяд з 1 ліпеня 2015 г. па 31 снежня 2015 г. уключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і банках краіны;
  • у перыяд з 1 студзеня 2016 г. па 30 чэрвеня 2016 г. уключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

З 1 ліпеня 2016 г. банкноты наміналам 50 рублёў выведзены з абарачэння і з'яўляюцца несапраўднымі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2015 г. № 450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь" з 1 ліпеня 2016 г. праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі – беларускага рубля шляхам замены банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10000: 1.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 г. банкноты ўзору 2000 года знаходзіліся ў паралельным абарачэнні разам з банкнотамі і манетамі ўзору 2009 года.

Абмен банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў адпаведнасці з устаноўленым маштабам дэнамінацыі (10000: 1) можна ажыццявіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

  • з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2019 г. – у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;
  • з 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
  • З 1 студзеня 2022 г. банкноты ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.