Манеты ўзору 2009 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 2 рублі

  • Намінал: 2 рублі
  • Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
  • Дыяметр, мм: 23,50
  • Маса, г: 5,81
  • Таўшчыня, мм: 2,00
  • Сплаў: кольца – сталь, пакрытая меддзю і латунню; сярэдзіна – сталь, пакрытая меддзю і нікелем
  • Колер: жоўты; сярэдзіна – белы

Аверс

у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – БЕЛАРУСЬ, унізе – 2009, паміж імі – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Рэверс

у цэнтры – лічбавае абазначэнне наміналу – 2, злева ад лічбы 2 па дыяганалі размешчаны надпіс – РУБЛІ; справа і злева ад лічбы – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Гурт

з надпісам БЕЛАРУСЬ, які паўтараецца, і элементам нацыянальнага арнаменту.