Манеты ўзору 2009 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 20 капеек

  • Намінал: 20 капеек
  • Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
  • Дыяметр, мм: 20,35
  • Маса, г: 3,70
  • Таўшчыня, мм: 1,85
  • Сплаў: сталь, пакрытая меддзю і латунню
  • Колер: жоўты

Аверс

рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009.

Рэверс

у цэнтры – лічбавае абазначэнне наміналу – 20, злева ад лічбы 2 па дыяганалі размешчаны надпіс – КАПЕЕК; у лічбе 0 – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Гурт

насечка з сегментамі.