Памятныя манеты, прысвечаныя 200–годдзю са дня нараждэння Ігната Дамейка
Дата выпуску ў абарачэнне
2 верасня 2002 г.
Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс:
у крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", у ніжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай і "АД3IН РУБЕЛЬ" на медна-нікелевай.
Рэверс:
справа – рэльефны відарыс партрэта Ігната Дамейка, злева – рэльефны малюнак геалагічнага малатка, злева ад яго – устаўка з каменя, падобнага дамейкіту і яго хімічная формула (на медна–нікелевай манеце ўстаўка адсутнічае і на яе месцы размешчана рэльефны малюнак гор); злева ўнізе – надпіс у чатыры радка "IГНАТ ДАМЕЙКА 1802–1889"; у правай ніжняй частцы – рэльефны малюнак фрагмента горнага ланцуга ў Андах, названай у гонар І.Дамейка, і надпіс "CORDILLERA DE DOMEYKO".
|