НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Соф’я Гальшанская (Друцкая). 600 год"

Дата выпуску ў абарачэнне 17 жніўня 2006 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Соф’я Гальшанская (Друцкая). 600 год", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Соф’я Гальшанская (Друцкая). 600 год", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Соф’я Гальшанская (Друцкая). 600 год", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Соф’я Гальшанская (Друцкая). 600 год", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – рэканструкцыя замка ў Гальшанах; пад iм указаны: год чаканкi, на срэбнай манеце – проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтральнай частцы справа – рэльефная выява Соф'i Гальшанскай, злева – рэльефныя выявы гербаў Гальшанскiх i Друцкiх, знатных i магутных княжацкiх родаў Вялiкага Княства Лiтоўскага; па крузе надпiсы: СОФ'Я ГАЛЬШАНСКАЯ (ДРУЦКАЯ) 600 ГОД.