Памятная манета "Беларускі балет"

Дата выпуску ў абарачэнне: 22 верасня 2003 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 100 рублёў
  • маса манеты: 168,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 155,5 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 64 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 187 рублёў 11 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.

Аверс

у цэнтры – рыфлёны вiдарыс будынку Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь; у верхняй частцы – рыфлёны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i надпiс "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ"; у нiжняй – намiнал манеты "СТО РУБЛЁЎ" i год чаканкi "2003"; пад будынкам тэатра – проба сплаву "Аg 925" i вага каштоўнага металу ў чысцiнi "155,5".

Рэверс

рэльефная выява сцэны з нацыянальнага балета "Страсцi" ("Рагнеда") i надпiс у два радкi "Балет Беларускi".