Памятныя манеты "Беларускі балет"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2005 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),рэверс: М. Шульце (Германія)
Чаканка: Штатліхе Мюнце, Берлін, Германія
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 200 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса золата ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 40 мм
  • тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 926 рублёў 14 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 1,24 г
  • маса золата ў чысціні: 1,24 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 13,92 мм
  • тыраж: 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 76 рублёў 80 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi i проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – 200 РУБЛЁЎ на адной i 10 РУБЛЁЎ – на другой манеце.

Рэверс

у цэнтральнай частцы – рэльефная выява балерыны, якая танцуе, справа – надпiс: Беларускi балет.