Памятныя манеты "Беларускі балет. 2007"

Дата выпуску ў абарачэнне: 21 снежня 2007 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: Каралеўскі манетны двор Нідэрландаў, Утрэхт, Нідэрланды
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 1 000 рублёў
  • маса манеты: 155,5 г
  • маса золата ў чысціні: 155,5 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 65 мм
  • тыраж: 99 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 9 630 рублёў 69 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 200 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса золата ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 40 мм
  • тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 926 рублёў 14 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 1,24 г
  • маса золата ў чысціні: 1,24 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 13,92 мм
  • тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 76 рублёў 80 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 1 000 рублёў
  • маса манеты: 1000 г
  • маса срэбра ў чысціні: 1000 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 100 мм
  • тыраж: 300 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 1 203 рублі 25 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 40 мм
  • тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная (срэбная наміналам 1000 рублёў – гладкая з індывідуальным нумарам).

Аверс

у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ, 20 РУБЛЁЎ, 200 РУБЛЁЎ і 1000 РУБЛЁЎ на манетах адпаведных наміналаў.

Рэверс

справа – на люстэркавым фоне рэльефная выява балерыны, якая танцуе, пад ёй – надпіс: BELARUSIAN BALLET; злева – люстэркавае адлюстраванне балерыны, пад ім – надпіс: БЕЛАРУСКІ БАЛЕТ.