НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "А.В. Аладава. 100 год"

Дата выпуску ў абарачэнне 25 ліпеня 2007 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "А.В. Аладава. 100 год", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "А.В. Аладава. 100 год", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 71 кап.
· у футарале – 19 руб. 61 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "А.В. Аладава. 100 год", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "А.В. Аладава. 100 год", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 4 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява будынка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, пад ёй указаны год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву); у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры на фоне фрагмента разной дэкаратыўнай рамы – рэльефная выява партрэта А.В.Аладавай, якая з’яўлялася дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР (цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) у перыяд з 1944-га па 1977 год; злева па крузе надпіс: А.В.АЛАДАВА, знізу злева указаны гады жыцця і факсіміле подпісу А.В.Аладавай.