Памятныя манеты "Напалеон Орда. 200 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 06 лютага 2007 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 38 рублёў 2 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 3 капейкі
  • у футарале – 1 рубель 62 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на стылізаваным нотным стане – фрагменты архітэктурна-ландшафтных пейзажаў Беларусі, выкананых з літаграфій Н.Орды; справа ўказаны год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – намінал: 20 РУБЛЁЎ на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай.

Рэверс

у цэнтры на фоне кругавых ліній і бессістэмна размешчаных нот – рэльефная выява партрэта выдатнага мастака, кампазітара і публіцыста Напалеона Орды; унізе – па крузе ў два радкі надпісы: 1807 – 1883 і НАПАЛЕОН ОРДА.