Памятная манета "Крыж Еўфрасінні Полацкай"

Дата выпуску ў абарачэнне: 17 кастрычніка 2007 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
  • Срэбная , проба срэбра: 925 , проба золата: 999
  • намінал: 1 000 рублёў
  • маса манеты: 1083,8 г
  • маса срэбра ў чысціні: 1000 г, золата – 0,13 г)
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 100 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 1 610 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня рыфлёная, перарывістая, на гладкай паверхні ўказаны індывідуальны нумар манеты.

Аверс

у цэнтры – выява Спаса-Праабражэнскай царквы, якая была заснавана святой Еўфрасінняй Полацкай; пад ёй надпіс: СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА; злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – у два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – проба сплаву; справа – намінал манеты 1000 РУБЛЁЎ, пад ім указаны год чаканкі.

Рэверс

рэльефная выява Крыжа Еўфрасінні Полацкай, пакрытая золатам і ўпрыгожаная штучнымі рознакаляровымі камянямі; злева і справа ад выявы Крыжа – вертыкальныя надпісы: КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ 1161.