Памятныя манеты, прысвечаныя 50-годдзю ААН

Дата выпуску ў абарачэнне: 27 снежня 1996 года

Дызайн: А. Зіменка, Д. Беліцкі (Беларусь)
Чаканка: Каралеўскі манетны двор "Роял Мінт", Лондан, Вялікабрытанія
  • Залатая , проба золата: 916,7
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 8,71 г
  • маса золата ў чысціні: 7,98 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 22,05 мм
  • тыраж: 5 000 шт. (для Беларусі – 50 шт.)
  • Сертыфікат: Залатая, 1 рубель

  • Сертыфікат
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 481 рубель 85 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 30,57 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,28 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 20 000 шт. (для Беларусі – 1 000 шт.)
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 28,28 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 40 000 шт. (для Беларусі – 5 000 шт.)
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у цэнтры: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, унізе -- у два радкі надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, пад ім -- год чаканкі (на залатой і срэбнай – і маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры, на фоне стылізаванай карты Рэспублікі Беларусь, – рэльефная выява бусла ў палёце; унізе злева – эмблема ААН і лічба "50"; па крузе падзеленыя геаметрычным арнаментам надпісы: "НАЦЫI, АБ'ЯДНАНЫЯ ЗА МIР", "1 РУБЕЛЬ".