НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Легенда пра зязюлю"

Дата выпуску ў абарачэнне 27 сакавіка 2008 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Легенда пра зязюлю", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Легенда пра зязюлю", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Легенда пра зязюлю", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Легенда пра зязюлю", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 23 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – на фоне сімвала вечнага руху – кола калаўрота, якое пераходзіць у структуру гадавых колаў на зрэзах дрэва, – стылізаваная выява сілуэтаў зязюль і элементаў беларускага народнага арнаменту; унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры – стылізаваная выява зязюлі, крылы якой падобны на ўзмах доўгіх рукавоў адзення жанчыны ў танцы; на сілуэце птушкі – элементы беларускага народнага арнаменту; пад правым крылом – умоўныя выявы фігурак дзяцей і авалаў у выглядзе яек, якія служаць сімваламі легенды; злева па крузе надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА ЗЯЗЮЛЮ.