Памятныя манеты "Заказнік "Днепра – Сожскі"

Дата выпуску ў абарачэнне: 21 снежня 2007 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 14,35 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 9 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпісы: ЗАКАЗНІКІ БЕЛАРУСІ * ЗАКАЗНІК ДНЕПРА-СОЖСКІ.

Аверс

на фоне арнаментальнага палатна размешчаны: уверсе – відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява квітнеючай расліны; унізе – надпіс: ЗВАНОК ЛІЛЕЯЛІСТЫ, пазначаны год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву) і намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс

у цэнтральнай частцы, на фоне фрагмента ракі і берага запаведніка, – рэльефная выява сцерлядзі, уверсе – адлюстраванне фрагмента традыцыйнага беларускага арнаменту, што сімвалізуе жыццё, унізе – надпіс: СЦЕРЛЯДЗЬ.