НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Наваселле"

Дата выпуску ў абарачэнне 24 чэрвеня 2008 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Наваселле", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Наваселле", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Сертыфікат
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.
· у футарале – 38 руб. 18 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Наваселле", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Наваселле", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 66 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява ката, што ўзвышаецца на паўкруглай дэкаратыўнай кампазіцыі (вобраз зямлі-карміцелькі), якая ўключае сімвалы сонца, агню "Жыжаля" і хатняга ачага, знака сям’і; пад імі ўказаны год чаканкі, на срэбнай манеце – проба сплаву і намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.

Рэверс: На адваротным баку манет размешчаны атрыбуты дома ў выглядзе фрагмента сцяны з акном, над папярочкай якога, як сімвал адкрыцця дома, закампанаваны ключ. Шалёўка акна прадстаўлена ў выглядзе кампазіцыі з арнаментаў-сімвалаў, звязаных па сэнсу з атрыбутамі наваселля. Расчыненыя аканіцы і фіранкі сведчаць пра хатнюю ўтульнасць і гасціннасць. У ніжняй частцы манеты па крузе надпіс: НАВАСЕЛЛЕ.