Памятная манета, прысвечаная 75-годдзю банкаўскай сістэмы

Дата выпуску ў абарачэнне: 18 лютага 1997 года

Дызайн: Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 28,77 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 39 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 34 рублі 62 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал і год чаканкі.

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь; уверсе на фоне арнаментальнай паласы – рэльефны надпіс: НБРБ; унізе ў два радкі надпісы: БАНКАЎСКАЯ СIСТЭМА і 75 ГОД.