Памятныя манеты "Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 80 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 05 студзеня 2009 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 3 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 18 рублёў 71 капейка
  • у футарале – 19 рублёў 47 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 4 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 73 капейкі
  • у футарале – 2 рублі 50 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – стылізаваная выява зямнога шара і ліній, што сімвалізуюць навуковую думку, пад ёй указаны намінал – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на срэбнай – і проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры – выява фасада будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; па крузе надпісы: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ (у верхняй частцы) і 80 ГОД (у ніжняй).