Памятныя манеты "Прападобная Еўфрасіння Полацкая"

Дата выпуску ў абарачэнне: залатая, 50 рублёў - 28 лістапада 2008 года; срэбная, 10 рублёў - 30 снежня 2008 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь)реверс: У. Валежак (Польшча),С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Залатая , проба золата: 900
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 8 г
  • маса золата ў чысціні: 7,2 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з устаўкай: чатыры сінтэтычныя крышталі
  • дыяметр: 21 мм
  • тыраж: да 11 000 шт.
няма ў наяўнасці
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 445 рублёў 93 капейкі
  • у футарале – 450 рублёў 69 капеек
няма ў наяўнасці
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 18 рублёў 71 капейка
  • у футарале – 37 рублёў 61 капейка
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 10 рублёў
  • маса манеты: 16,81 г
  • маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з устаўкай: чатыры сінтэтычныя крышталі
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: да 1 500 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ, пад ёй на фоне арнаменту -- выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева – намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа – год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс

уверсе па крузе надпіс: ПРЕПОДОБНАЯ ЕВФРОСИНИЯ ПОЛОЦКАЯ; у цэнтры на фоне арнаменту, што прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры сінтэтычныя крышталі) – вобраз святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.