Памятныя манеты "Рысь"

Дата выпуску ў абарачэнне: 12 снежня 2008 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: Каралеўскі манетны двор Нідэрландаў, Утрэхт, Нідэрланды
  • Залатая , проба золата: 999
  • намінал: 50 рублёў
  • маса манеты: 7,78 г
  • маса золата ў чысціні: 7,78 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай: Брыльянт 2 шт., памер 1 мм, тып – SI
  • дыяметр: 25 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 481 рубель 85 капеек
няма ў наяўнасці
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай: 2 крышталі Свароўскі
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).

Рэверс

у цэнтральнай частцы – рэльефная выява галавы рысі, у вачах – устаўкі з брыльянта (на залатой) і устаўкі з крышталя Свароўскі (на срэбнай); уверсе па крузе – надпіс: РЫСЬ LYNX LYNX.