Памятная манета "Рысі"

Дата выпуску ў абарачэнне: 12 снежня 2008 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
  • Срэбная , проба срэбра: 999
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 31,1 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф", з устаўкай: 2 крышталі Свароўскі
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс

у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, проба сплаву; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтральнай частцы – рэльефная выява рысі і рысяняці, у вачах рысі – устаўкі з крышталя Свароўскі, уверсе па крузе – надпіс: РЫСI LYNX LYNX.