Памятная манета, прысвечаная супольнасці Беларусі і Расіі

Дата выпуску ў абарачэнне: 02 красавіка 1997 года

Дызайн: аверс: Т. Радзівілка (Беларусь),рэверс: А. Бакланаў (Расія)
Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
  • Срэбная , проба срэбра: 900
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 34,56 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 39 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, маса каштоўнага металу ў чысціні і проба сплаву; па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ і ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс

уверсе злева – відарыс Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі, уверсе справа – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, уверсе ў цэнтры – у пяць радкоў надпіс: ДОГОВОР ОБ ОБРАЗОВАНИИ СООБЩЕСТВА РОССИИ И БЕЛАРУСИ; ніжэй злева – элементы панарамы Масквы з выглядамі Крамля, ніжэй справа – элементы панарамы Мінска з выявай абеліска на плошчы Перамогі і Дома Урада; унізе – дата падпісання Дамовы : 2 АПРЕЛЯ 1996".