НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Заказнік "Ліпічанская пушча"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 снежня 2008 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Заказнік "Ліпічанская пушча", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Заказнік "Ліпічанская пушча", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Заказнік "Ліпічанская пушча", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Заказнік "Ліпічанская пушча", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 30 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпісы: ЗАКАЗНІКІ БЕЛАРУСІ * ЗАКАЗНІК ЛІПІЧАНСКАЯ ПУШЧА.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у цэнтры – выява квітнеючай расліны; пад ёй намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева надпіс: ЛІЛЕЯ КУЧАРАВАЯ і проба сплаву (на срэбнай); справа – год чаканкі.

Рэверс: у цэнтральнай частцы, на фоне фрагмента ракі і берага, – рэльефная выява птушкі, якая сядзіць на галінцы; уверсе – адлюстраванне фрагмента традыцыйнага беларускага арнаменту, што сімвалізуе жыццё; унізе надпіс: ЗВЫЧАЙНЫ ЗІМАРОДАК.