НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "Турандот"

Дата выпуску ў абарачэнне 24 снежня 2008 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "Турандот", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "Турандот", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 30 руб. 75 кап.
· у футарале – 31 руб. 64 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай – год чаканкі; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – выява прынцэсы Турандот на фоне стылізаванай заслоны, якая ўяўляе сабой цуды і загадкі галоўнай гераіні казкі: дрэва жыцця на фоне зямнога шара, злева ад яго – выява Льва Адрыі; справа ўверсе – устаўка круглай формы з цыркону ярка-аранжавага колеру, якая ўяўляе сабой сонца – яшчэ адну загадку Турандот; справа – выява казачнага дварца; уверсе на фоне складнога кітайскага веера надпіс: ТУРАНДОТ.