НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты, прысвечаныя Алімпійскім гульням у Сіднэі

Дата выпуску ў абарачэнне 29 снежня 2000 г.

Дызайн:
Т. Радзівілка (Беларусь)
Чаканка:
Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя

Памятныя манеты, прысвечаныя Алімпійскім гульням у Сіднэі, аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты, прысвечаныя Алімпійскім гульням у Сіднэі, рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 31,47 г
маса срэбра ў чысціні: 29,11 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 20 000 шт.

няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі і проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры -- рэльефны відарыс дыскабола; справа ў два радкі надпіс: СІДНЭЙ 2000 і АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ.