НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Хрэсьбiны"

Дата выпуску ў абарачэнне 6 мая 2009 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Хрэсьбiны", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Хрэсьбiны", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", з прымяненнем метаду тампадрукавання
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 36 руб. 56 кап.
· у футарале – 63 руб. 83 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Хрэсьбiны", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Хрэсьбiны", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 2 руб. 19 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – выява бусла, якi ўзвышаецца на паўкруглай дэкаратыўнай кампазiцыi (вобраз зямлi-кармiцелькi). Кампазiцыя ўключае сiмвалы сям’i, мацярынства i сонца; пад ёю ўказаны год чаканкi (на срэбнай манеце – i проба сплаву) i намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ.

Рэверс: у цэнтры на фоне арнаменту – выява дзiцяцi над купеллю ў адзеннi для хрышчэння, паверх кашулi якога надзеты крыжык (на срэбнай манеце ён выкананы метадам тампадрукавання). У верхняй частцы – фiгуры двух анёлаў i голуба. У нiжняй частцы манеты па крузе надпiс: ХРЭСЬБIНЫ.