НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятная манета "I. Рэпiн"

Дата выпуску ў абарачэнне 15 ліпеня 2009 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятная манета "I. Рэпiн", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятная манета "I. Рэпiн", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", З прымяненнем метаду тампадрукавання. Манета мае прамавугольную форму памерам 40,00 х 28,00 мм.
тыраж: да 15 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.
· у футарале – 33 руб. 31 кап.

няма ў наяўнасці

Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга i адваротнага бакоў манеты – выступаючы кант па перыметры прамавугольнiка. Бакавая паверхня манеты без насечкi.

Аверс: у цэнтры – фрагменты карцiны рускага мастака Iльi Рэпiна "Восеньскi букет"; злева ўверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вакол яе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй частцы – намiнал: 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

Рэверс: злева – рэльефнае адлюстраванне аўтапартрэта Iльi Рэпiна, пад iм надпiс: I.РЭПIН i гады жыцця мастака 1844–1930; справа – выява музея-сядзiбы Iльi Рэпiна ў Здраўнёве (Беларусь, Вiцебская вобласць), пад ёй – адлюстраванне палiтры i пэндзляў.