НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Дар Паможа (Dar Pomorza)"

Дата выпуску ў абарачэнне 5 кастрычніка 2009 г.

Дызайн:
Д. Сураевска (Польшча),
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Дар Паможа (Dar Pomorza)", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Дар Паможа (Dar Pomorza)", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд", Манета з галаграмай
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.
· у футарале – 33 руб. 10 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Дар Паможа (Dar Pomorza)", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Дар Паможа (Dar Pomorza)", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 2 руб. 42 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навігацыйнай марской карты – стылізаваная выява ружы вятроў (на срэбнай – з нанесенай на яе галаграмай); у ніжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад наміналу – год чаканкі (на срэбнай справа – проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы).

Рэверс: у цэнтры – выява самага доўгага парусніка ў свеце "Dar Pomorza" на фоне марскога пейзажу, злева – паменшаная выява гэтага карабля (від збоку); пад ім надпіс: DAR POMORZA ў арыгінальным напісанні.