НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Шэрая гусь"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 верасня 2009 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Шэрая гусь", аверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Шэрая гусь", рэверс, срэбная, 10 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 10 рублёў
маса манеты: 16,81 г
маса срэбра ў чысціні: 15,55 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 18 руб. 71 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Шэрая гусь", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Шэрая гусь", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 73 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях рук, пад ёй указаны год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: рэльефная выява шэрай гусі (яна прызнана ў Беларусі ў 2009 годзе Птушкай года); па крузе надпісы: у левай частцы – ПТУШКА ГОДА, у правай – ШЭРАЯ ГУСЬ.