Памятные манеты "Белавежская пушча. 600 год запаведнаму рэжыму"

Дата выпуску ў абарачэнне: 01 кастрычніка 2009 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 8 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 37 рублёў 42 капейкі
  • у футарале – 39 рублёў 05 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 1 рубель 73 капейкі
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс

уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – знак, якi раскрывае ўнутраную сувязь памiж чалавекам i прыродай: стылiзаваная выява зрэзу ствала дрэва i каранёў, якiя абвiваюць яго, у выглядзе фiгурак людзей; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай), год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры – стылiзаваная выява дрэў, галiны якiх пераплялiся, i птушкi; на краi манеты – выявы зубра, лася, кабана, аленя; па крузе надпiс: БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА • 600 ГОД ЗАПАВЕДНАМУ РЭЖЫМУ.