НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС"

Дата выпуску ў абарачэнне 29 верасня 2009 г.

Дызайн:
А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка:
РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"

Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС", аверс, срэбная, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС", рэверс, срэбная, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 999
намінал: 100 рублёў
маса манеты: 155,5 г
маса срэбра ў чысціні: 155,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 65 мм
тыраж: 500 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 187 руб. 11 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,63 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 7 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 37 руб. 42 кап.
· у футарале – 39 руб. 04 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 14,35 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 73 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ КРАІН ЕўрАзЭС.

Аверс: уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне фактуры травы – след бусла; злева – знак Еўраазіяцкай эканамічнай супольнасці і надпіс: ЕўрАзЭС; па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – проба сплаву (на срэбных), намінал 100 РУБЛЁЎ і 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), а таксама год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры – выява белага бусла; злева – адлюстраванне гнязда, звітага на ствалах дрэў, з двума птушкамі; уверсе надпіс: БЕЛЫ БУСЕЛ.