Памятныя манеты "Казярог"

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 05 лістапада 2009 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 05 лістапада 2009 года; залатая, 100 рублёў - 23 сакавіка 2011 года

Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 48 капеек
  • у футарале – 33 рублі 17 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 2 рублі 48 капеек
няма ў наяўнасці
  • Залатая , проба золата: 900
  • намінал: 100 рублёў
  • маса манеты: 15,5 г
  • маса золата ў чысціні: 13,95 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 30 мм
  • тыраж: да 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 863 рублі 97 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга (на залатых і медна-нікелевых – кант, якi выступае па акружнасцi). Бакавая паверхня залатых і срэбных манет гладкая, медна-нікелевых – з насечкай.

Аверс

у цэнтры ў абрамленнi круга, якi складаецца з 12 сiмвалаў знакаў задыяка, – выявы сонца i месяца, пад iмi – астралагiчны знак Казярога i надпiсы: на лацiнскай мове – CAPRICORN i на беларускай – КАЗЯРОГ; у верхняй частцы – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у нiжняй частцы злева – год чаканкi (на залатой і срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – 100 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс

у цэнтры – стылiзаваная выява казляняцi (на срэбнай манеце – устаўкі з сiнтэтычнага крышталя) ў абрамленнi геаметрычнага арнаменту.