НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Саломапляценне"

Дата выпуску ў абарачэнне 6 лістапада 2009 г.

Дызайн:
С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка:
ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва

Памятныя манеты "Саломапляценне", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Саломапляценне", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 33,62 г
маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 36 руб. 56 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Саломапляценне", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Саломапляценне", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 15,5 г
якасць: "пруф-лайк"
дыяметр: 33 мм
тыраж: 5 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 1 руб. 73 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Аверс: у цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – намінал манеты: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); па крузе – стылізаваны вянок з лісця і кветак валошкі і канюшыны, які ўяўляе суквецце рамёстваў, цесна сплеценых паміж сабой у бясконцасць кола (сімвал даўгавечнасці, сімвал шчасця); злева – год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры – выява саламянага коніка на фоне дэкаратыўнага стылізаванага беларускага пейзажу, выкананага ў тэхніцы саламянай аплікацыі; уверсе па крузе надпіс: САЛОМАПЛЯЦЕННЕ.