Памятная монета "Шчаўкунок"

Дата выпуску ў абарачэнне: 20 лістапада 2009 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 28,28 г
  • маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
  • якасць: "анцыркулейтэд", Паверхня манет аксідзіравана. Устаўка з сінтэтычнага крышталя
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 31 рубель 48 капеек
  • у футарале – 33 рублі 11 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс

уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры на фоне зорнага неба – выява хлопчыка i дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.

Рэверс

у цэнтры на фоне навагодняй ёлкi – выява галоўнага героя аднайменнай казкi – Шчаўкунка з высока паднятай шабляй у руцэ, на яго шапцы – устаўка круглай формы з цыркону зялёнага колеру, якая ўяўляе сабой брошку; справа ад яго – выява персанажа казкi – дзяўчынкi Мары, злева – Мышынага Караля; унiзе – перавернутая фiгура прынца ля ўвахода ў казачнае каралеўства, па крузе надпiс: ШЧАЎКУНОК.