НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Памятныя манеты "Вадалей"

Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў – 27 лістапада 2009 г.; медна-нікелевая, 1 рубель – 27 лістапада 2009 г.; залатая, 100 рублёў – 23 сакавіка 2011 г.

Дызайн:
С. Заскевіч (Беларусь)
Чаканка:
АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча

Памятныя манеты "Вадалей", аверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вадалей", рэверс, срэбная, 20 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Срэбная, проба срэбра: 925
намінал: 20 рублёў
маса манеты: 28,28 г
маса срэбра ў чысціні: 26,16 г
якасць: "анцыркулейтэд"
дыяметр: 38,61 мм
тыраж: да 25 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 31 руб. 48 кап.
· у футарале – 33 руб. 10 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Вадалей", аверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вадалей", рэверс, медна-нікелевая, 1 рубель | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Медна-нікелевая
намінал: 1 рубель
маса манеты: 13,16 г
якасць: "брыльянт-анцыркулейтэд"
дыяметр: 32 мм
тыраж: 10 000 шт.
Адпускныя цэны:
· без футарала – 2 руб. 48 кап.

няма ў наяўнасці
Памятныя манеты "Вадалей", аверс, залатая, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Памятныя манеты "Вадалей", рэверс, залатая, 100 рублёў | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
Залатая, проба золата: 900
намінал: 100 рублёў
маса манеты: 15,5 г
маса золата ў чысціні: 13,95 г
якасць: "пруф"
дыяметр: 30 мм
тыраж: да 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
· у футарале – 863 руб. 97 кап.

няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга (на залатых і медна-нікелевых – кант, якi выступае па акружнасцi). Бакавая паверхня залатых і срэбных манет гладкая, медна-нікелевых – з насечкай.

Аверс: у цэнтры ў абрамленнi круга, якi складаецца з 12 сiмвалаў знакаў задыяка, – выявы сонца i месяца, пад iмi – астралагiчны знак Вадалея i надпiсы: на лацiнскай мове – AQUARIUS i на беларускай – ВАДАЛЕЙ; у верхняй частцы – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у нiжняй частцы злева – год чаканкi (на залатой і срэбнай справа – проба сплаву i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы); па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – 100 РУБЛЁЎ (на залатой), 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры – стылiзаваная выява Вадалея (на срэбнай манеце – устаўкі з сiнтэтычнага крышталя) ў абрамленнi геаметрычнага арнаменту.